Travis прайдуць па шляху Робін Гуда

Англічане Travis збіраюцца рушыць у міні-турнэ па лясах Вялікабрытаніі, і ў тым ліку наведаюць радзіму Робіна Гуда — Шэрвудскі лес. Выступы адбудуцца ў межах акцыі Forest Commission, асноўнай ідэяй якой з’яўляецца прыцягнуць увагу публікі да неабходнасці ахоўваць зялёнае багацце краіны.

Лясныя, а дакладней паркавыя канцэрты гурта стануць часткай гастроляў Travis па Вялікабрытаніі ў падтрымку новага альбому Фрэна Хілі і кампаніі.

Нагадаю, што пяты студыйны альбом калектыва «The Boy With No Name», павінен выйсці 15 траўня. Менавіта ў гэты дзень у Грымсбі, што знаходзіцца ў Лінкольншыры, пачнецца турнэ, а скончыцца яно ў шэрвудскім Pines Forest Park 30 чэрвеня.

У графіку тура пазначаныя 15 выступаў, у тым ліку ў лонданскім Hammersmith Apollo, бірмінгемскай Academy і на іншых вялікіх пляцоўках краіны.

Фота: www.andrewkendall.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі