Трансляцыі Алімпіяды ў Беларусі не будзе
![Алімпійскія гульні, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/alimpijada-1607.jpg.webp?itok=ZSRI8cw6)
Алімпійскія гульні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі, мяркуючы па ўсім, не пакажуць Алімпіяду-2024. Адсутнасць Алімпійскіх гульняў у праграме перадач каналаў Белтэлерадыёкампаніі заўважыў спартовы сайт "Трыбуна".
Спаборніцтвы пачнуцца ў суботу, 27 ліпеня. Напярэдадні пройдзе цырымонія адкрыцця Гульняў.
Міжнародны Алімпійскі камітэт не ўключыў Беларусь у лік еўрапейскіх вяшчальнікаў.
Дарэчы, апошні раз трансляцыі Алімпіяды ў Беларусі не было ў 1984 годзе. Тады Савецкі Саюз байкатаваў летнюю Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.