Трамп прапанаваў план мірнага ўрэгулявання на Блізкім Усходзе

Трамп прапанаваў план мірнага ўрэгулявання на Блізкім Усходзе

Дональд Трамп прапанаваў план мірнага ўрэгулявання на Блізкім Усходзе. 80-старонкавы дакумент быў падрыхтаваны яго адміністрацыяй. План быў агучаны Трампам у Белым Доме разам з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.

Амерыканскі прэзідэнт выступіў за стварэнне ў будучыні незалежнай Палесцінскай дзяржавы са сталіцай ва ўсходнім Іерусаліме. У Іерусаліме, перакананы ён, мусіць быць і сталіца Ізраіля. Горад застанецца "непадзельны", падкрэсліў Дональд Трамп, і нікому не давядзецца пакідаць свае дамы. Паводле плану, палесцінцы павінны прызнаць Ізраіль як яўрэйскую дзяржаву. Ізраільцяне захаваюць буйныя пасяленні на заходнім беразе Іардана.

"Сёння Ізраіль зрабіў гіганцкі крок да міру... Гэта гістарычны прарыў", цытуе словы прэзідэнта ЗША "Бі-Бі-Сі".

Па словах Нетаньяху, Ізраіль падтрымлівае гэты мірны план як аснову для наўпроставых перамоў з палесцінцамі. На сустрэчы ў Белым Доме адсутнічаў лідар палесцінскай адміністрацыі Махмуд Абас. Гэта можа быць сведчаннем, што палесцінцы не прымуць умовы прапанаванага мірнага плана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі