Трактарны завод на тыдзень адправяць у адпачынак… за свой кошт

Мінскі трактарны завод у лістападзе на тыдзень спыняе працу. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук. На заводзе вывесілі загад пра тое, што прадпрыемства не будзе працаваць з 3 да 11 лістапада. Адначасова з гэтым працоўным МТЗ дагэтуль не выплацілі цалкам зарплату за верасень.

Супрацоўнікам прадпрыемства паведамілі, што за перыяд прастою яны таксама не атрымаюць грошай, — гэтыя дні яны адпрацуюць па суботах. Па словах Ярашука, канвеер спыняецца з-за праблем з выплатай зарплаты. На самім прадпрыемстве прычыну спынення працы тлумачаць святамі, якія прыпадаюць на гэтыя дні.

“Хартыя’97”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі