Траіх хлопцаў, якія ўцяклі cа спецвучэльні ў Мядзельскім раёне, знайшлі ў Мінску

Траіх хлопцаў, якія ўцяклі cа спецвучэльні ў Мядзельскім раёне, знайшлі ў Мінску

Траіх хлопцаў, якія ўцяклі са спецвучэльні ў Мядзельскім раёне, знайшлі ў Мінску. На “нелегальным становішчы” яны знаходзіліся каля тыдня.

Як вядома, увечары 19 жніўня з Крывіцкай спецвучэльні закрытага тыпу ўцяклі шасцёра падлеткаў. Яны скарысталіся лесвіцай, якую пакінулі рабочыя, і пераадолелі агароджу. Хлопцы падзяліліся на дзве групы па тры чалавекі. Першую групу ўжо на наступны дзень затрымалі ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці.

Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці паведамляе, што другая група непаўнагадовых на спадарожных аўтамабілях дабралася да сталіцы. Ведаючы, што іх шукаюць, падлеткі прытрымліваліся канспірацыі. Яны начавалі на тэхнічных паверхах шматпавярховікаў (апошні раз — у мікрараёне Каменная горка) і збіраліся з’ехаць у Расію. Затрымалі ўцекачоў на рынку ў Ждановічах, дзе яны падпрацоўвалі разгрузкай садавіны і гародніны. Падлеткаў ужо вярнулі ў спецвучэльню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі