Трагедыя ў Ганцавічах: мужчына забіў былую жонку і павесіўся

Трагедыя ў Ганцавічах: мужчына забіў былую жонку і павесіўся

Трагічная гісторыя адбылася на вуліцы Кастрычніцкай у Ганцавічах зранку 15 жніўня. Як піша газета "Ганцавіцкі час", каля 7.30 у адным са шматпавярховікаў раздаўся дзікі крык. Потым з пад'езда дома №47 выбег мужчына з голым торсам у спартыўных нагавіцах. Ён крыкнуў: "Выклікайце хуткую і міліцыю!". Пасля гэтага чалавек сеў на ровар і хутка з'ехаў.

Тым часам на пятым паверсе быў чутны крык дзіцяці: "Мама, мама, жыві!". Неўзабаве на гэты адрас прыехаў міліцэйскі УАЗ і "хуткая дапамога". Праўда, выратаваць жанчыну медыкі не змаглі: ад некалькіх нажавых раненняў яна памерла на вачах малалетняга сына.

Мужчына на ровары, як выявілася, гэта яе былы муж, які і ўчыніў забойства. Міліцыянты неўзабаве знайшлі яго павешаным у гаражы. 

Як удакладняе БЕЛТА, жанчыне было 46 гадоў, яе былому мужу — 50. У забітай засталіся два непаўналетнія дзіцяці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі