Торт з перадач і салют з лыжак: як сустракалі Новы год палітвязні

Торт з перадач і салют з лыжак: як сустракалі Новы год палітвязні

Для кагосьці Новы год — сямейнае свята, нехта адзначае з сябрамі, нехта — у клубе ці бары. Але бывае так, калі не ты абіраеш месца. Сёлета на волю выйшлі адразу шасцёра палітвязняў, некалькі гадоў яны былі вымушаныя адзначаць Новы год за кратамі. 

Яўген Васьковіч быў асуджаны ў траўні 2011 года адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — “Злоснае хуліганства” і “Наўмыснае прычыненне шкоды ў асабліва буйных памерах”. Выйшаў на волю разам з іншымі палітзняволенымі сёлета 22 жніўня. Яўген адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі №15 і ў Магілёўскай турме.

Торт з перадач і салют з лыжак: як сустракалі Новы год палітвязні

Яўген Васьковіч: "Перадачы і пасылкі спрабуюць атрымаць бліжэй да Новага года. Усе, хто разам святкуе, робяць торт з прадуктаў ці салаты, калі ёсць садавіна. Адбой крыху пазней. У калоніі ён быў а першай гадзіне ночы. Калі напісаць заяву, дазваляюць схадзіць у госці ў іншы сектар.

І ў турме, і ў калоніі можна паглядзець перадачы па тэлевізары і навагодняе віншаванне. Упрыгожвалі свой пакой у калоніі. Там і дожджык быў у нас, і цацкі можна было выкарыстоўваць. У крытай турме складаней, там хіба з паперы ўпрыгожанні можна рабіць”.

Мікалай Дзядок быў асуджаны па "справе анархістаў" 27 траўня 2011 года па артыкуле "Хуліганства". Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыі каля Генштаба Беларусі. Выйшаў на волю сёлета ў жніўні. Адбываў пакаранне ў Магілёўскай турме №4, Шклоўскай калоніі №7. Новы год у Магілёўскай турме яму найбольш запомніўся.

Торт з перадач і салют з лыжак: як сустракалі Новы год палітвязні

Мікалай Дзядок: "Новы год з 2011 на 2012-ы. Тады нас толькі прызналі палітвязнямі, і ціск нямоцна вырас. Мы тады сабраліся з людзьмі, з якімі я кантактаваў. Паелі торцік і добра паразмаўлялі. Адміністрацыя перанесла адбой на гадзіну ночы. А адзін Новы год, апошні, мне давялося сустрэць у "адзіночцы". Але гэты год прынёс мне вызваленне".

Праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначаў Новы год у няволі тры разы. За гэты час яму давялося пабываць на "Валадарцы", у Жодзінскай турме №8, Бабруйскай калоніі. Новы 2012-ы заключаныя Жодзінскага СІЗА віталі салютам: грымелі міскамі і лыжкамі.

Торт з перадач і салют з лыжак: як сустракалі Новы год палітвязні

Алесь Бяляцкі: "За 10 хвілін да Новага года ўсе пачалі грукаць міскамі, лыжкамі, алюмініевымі кубкамі. На калідоры стаяў грохат, такім чынам адзначылі 2012 год. У калоніі ўжо іншы рэжым, там дазвалялі адзначыць. Пасля 22.00 мы глядзелі тэлевізар, хтосьці гатаваў сухія торцікі са згушчонкай. Пілі гарбату. Мне, праўда, забаранялі кантактаваць са зняволенымі, таму я адзначаў сам з сабой. Рабіў бутэрброды, гарбату. Бо іншых маглі пакараць".

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч адзначаў новы 2011 год у "амерыканцы" — унутранай турме КДБ. Ён быў абвінавачаны па справе "масавых беспарадкаў". Акурат перад самым Новым годам Алеся перавялі ў іншую камеру.

Торт з перадач і салют з лыжак: як сустракалі Новы год палітвязні

Алесь Міхалевіч: "Нечакана мяне "перакінулі" ў іншую камеру. Я не браў з сабой большасць рэчаў, бо не ведаў, што перакінуць. У суседзяў быў сок, і мы гэтым сокам адзначалі. Мы даведаліся, што прыйшоў Новы год, калі пачулі, што масава выбухаюць петарды. Нейкага выключэння па адбоі не было, трэба было спаць пасля 22 гадзіны. Тэлевізара ў нас таксама не было. Мы выпілі сок, парасказвалі навагоднія гісторыі ды леглі спаць".

Фота 1: Алеся Бяляцкага сустракаюць пасля вызвалення(Eўрарадыё),  nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі