Топ за тыдзень: Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу

Топ за тыдзень: Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу

Слухаць цалкам:

СБ: Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу 

Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу. Гаворка ідзе пра артыкул 287 Крымінальнага кодэкса “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. Гэты артыкул прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачанне па ім выставілі ўжо 20 чалавекам.

У сваю чаргу, родным затрыманых па справе Белага легіёна не паведамілі, што супраць іх блізкіх распачалі новую крымінальную справу.

Топ за тыдзень: Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу
Фота: zhartun.me

Беларусь і Расія канчаткова дамовіліся па нафце і газе. Выніковыя дакументы на беларуска-расійскіх перамовах у падмаскоўных Горках падпісалі віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка і міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.

Цяпер кошт на расійскі газ для Беларусі складзе крыху “менш за 130 долараў” за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч. Акрамя таго, па словах чыноўніка, Беларусі нельга будзе рээкспартаваць расійскую нафту.

Адкуль беларускія ўлады ўзялі 726 млн долараў, каб сплаціць пазыку за газ?

Топ за тыдзень: Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу
Фота: dengiclick.kz

З 14 красавіка павялічыліся аб’ёмы паставак расійскай нафты ў Беларусь. Цяпер наша краіна будзе штогод атрымліваць па 24 млн тон чорнага золата. Гэта стала магчымым пасля таго, як у чацвер Беларусь і Расія падпісалі пакет дакументаў у нафтагазавай сферы. Пасля чаго наша краіна цалкам ліквідавала запазычанасць за ўжо пастаўлены расійскі газ у 726млн долараў.

А пра тое, адкуль беларускія ўлады ўзялі грошы, каб сплаціць пазыку, высвятляў Павел Свярдлоў.

Топ за тыдзень: Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу
vladtime.ru

Беларусь падпісала Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Дзмітрый Някрасаў.

Па яго словах, цяпер Мытны кодэкс паступіў у камісію і бліжэйшым часам будзе апублікаваны на яе сайце.

Адзначым, што іншыя краіны падпісалі гэты дакумент на саміце кіраўнікоў ЕАЭС у снежні мінулага года. А вось Аляксандр Лукашэнка на гэты саміт не паехаў і заявіў, што Беларусь мае шэраг пытанняў да Мытнага кодэксу.

Топ за тыдзень: Па справе “Белага легіёна” распачалі новую крымінальную справу
Фота: sb.by

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам грамадскай бяспекі Кітая Го Шэнкунем. Кіраўнік Беларусі заявіў, што ў сучасных умовах праваахоўнікам дзвюх краін неабходна больш сціслае супрацоўніцтва.

Таксама беларускі кіраўнік выказаўся пра тое, што ў Беларусі надаюць вялікую ўвагу барацьбе з экстрэмізмам ды тэрарызмам. А сярод іншых актуальных праблем Лукашэнка назваў кіберзлачыннасць і актыўную міграцыю.

Па яго словах, менавіта па гэтых накірунках Беларусь і Кітай павінны праводзіць сумесныя мерапрыемствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі