Топ раёнаў Беларусі, дзе плацяць менш за ўсё
Беларускі рубель / LookByMedia
У траўні 2026 года самы нізкі сярэдні заробак быў у Шаркаўшчынскім раёне (Віцебская вобласць) — 2 053,6 рубля, гэта вынікае са звестак Белстата.
Следам ідзе Краснапольскі раён (Магілёўская вобласць), дзе сярэдні заробак склаў 2 084,3 рубля.
Таксама ў спісе: Акцябрскі і Кармянскі раёны Гомельскай вобласці — 2 101,1 рубля і 2 105,4 рубля адпаведна і Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці — 2 121,4 рубля.
Акрамя таго, у топ-10 раёнаў Беларусі з самым нізкім заробкам увайшлі:
- Іўеўскі раён (Гродзенская вобласць) — 2 122,1 рубля;
- Брагінскі раён (Гомельская вобласць) — 2 122,5 рубля;
- Лельчыцкі раён (Гомельская вобласць) — 2 139,6 рубля;
- Добрушскі раён (Гомельская вобласць) — 2 142,9 рубля;
- Ушацкі раён (Віцебская вобласць) — 2 143,8 рубля.