Вы тут

Толькі Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН, якая асуджае хунту

Пратэсты супраць ваеннага перавароту ў М'янме​ / Reuters

Беларусь апынулася адзінай краінай, якая прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН па сітуацыі ў М'янме, дзе ў лютым адбыўся ваенны пераварот.

Шэраг краін, у тым ліку Расія і Кітай, устрымаліся ад галасавання. Але Беларусь вырашыла адкрыта выступіць супраць яе.

Цікава, што аснова беларускай гандлю з М'янмай — зброя. Цалкам верагодна, што пратэсты ў гэтай краіне жорстка душыліся ў тым ліку і беларускай тэхнікай "спецыяльнага прызначэння". Агульны экспарт з Беларусі ў М'янму ў 2020-м склаў больш за 21 мільён долараў.

На пратэстах, якія ўспыхнулі ў М'янме пасля ваеннага перавароту, былі забітыя больш за 800 чалавек, тысячы затрыманыя, сотні параненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.