Тэрыторыю каля Камароўскага рынку ачапілі: там знайшлі падазроную сумку
15 жніўня каля Камароўскага рынку ў Мінску міліцыя выставіла ачапленне. Прычынай стала безгаспадарная сумка, піша TUT.by.
Па словах аднаго з відавочцаў, каля аднаго з гандлёвых цэнтраў на Камароўцы выставілі ачапленне і чакаюць сапёраў.
У прэс-службе МУС журналістам пацвердзілі, што спецыялісты правяраюць безгаспадарную валізу каля будынка на вуліцы Кульман, 5Б. Працуюць следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы. Эвакуацыя грамадзян не плануецца.
У 12:56 прэс-служба МУС паведаміла, што ў валізе былі асабістыя рэчы. Іх гаспадара ўжо выявілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.