6 снежня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі заўважылі старшыню КДБ Івана Тэртэля. Некалькі тыдняў ён не выступаў у СМІ і нават не ўдзельнічаў у нарадах. Напрыклад, яго не было на нарадзе 1 снежня, прысвечанай "пытанням абароны Беларусі". Прычына часовага "знікнення" Тэртэля невядомая.
Сённяшняя нарада ў Лукашэнкі прысвечаная пытанням забеспячэння жыллём вайскоўцаў.

president.gov.by