Тэракт у расійскім Валгаградзе. Дзесяць чалавек загінула (фота, відэа)

У салоне пасажырскага аўтобуса ў Валгаградзе, дзе ў выніку выбуху загінулі па меншай меры дзесяць чалавек, спрацавала бомба, паведамляе Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі. У аўтобусе спрацавала "неўстаноўленая выбуховая прылада", - гаворыцца ў паведамленні.

Як мінімум 18 чалавек пацярпелі, некаторыя з іх - у крытычным стане. У МНС паведамілі, што гатовыя самалётам даставіць пацярпелых у Маскву на лячэнне, інфармуе ВВС.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у Валгаградзе спынены рух усіх маршрутных таксі. Першапачаткова мясцовая паліцыя называла ў якасці адной з версій выбух газу, аднак пазней прызнала, што гэтая вэрсія была заўчаснай. На дадзены момант Следчы камітэт Расіі распачаў справу па артыкуле пра забойства.

У следчым упраўленні Следчага камітэта Валгаградскай вобласці паведамілі, што тэракт у аўтобусе здзейсніла тэрарыстка-смяротніца. "Яна нядаўна прыняла іслам і з'яўлялася жонкай аднаго з лідараў бандфармаванняў", - прыводзіць "Інтэрфакс" словы сваёй крыніцы ў кіраванні СК рэгіёну. Паводле яе слоў, непадалёк ад месца выбуху знойдзеныя дакументы смяротніцы.

Фота gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі