Тэмпературныя рэкорды дня былі пастаўленыя ў Мінску і Гомелі 30 красавіка

Тэмпературныя рэкорды дня былі пастаўленыя ў Мінску і Гомелі 30 красавіка

Тэмпературныя рэкорды дня былі пабітыя ўчора ў Мінску і Гомелі, перадае тэлеканал СТВ са спасылкай на Белгідрамет.

У Мінску 30 красавіка сіноптыкі зафіксавалі тэмпература паветра +25,3 градуса. Папярэдні рэкорд гэтага дня ў сталіцы быў у 2012 годзе: тады тэмпература паднялася да +24,8.

Гомель таксама абнавіў свой тэмпературны рэкорд 30 красавіка: паветра прагрэлася да 26,1 градуса цяпла. Перад гэтым самым цёплым 30 красавіка было ў Гомелі ў 1986 годзе да +25,6 градуса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі