Вы тут

Тэлеканал СТВ бясплатна атрымаў мінскі будынак коштам $400 тысяч

Філіял Музея прыроды і экалогіі на вуліцы Казінца / "Яндэкс.Карты"

ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" (тэлеканал СТВ) "шляхам бязвыплатнай перадачы" атрымала ва ўласнасць мінскі будынак коштам $400 тысяч. Урад перадаў тэлеканалу філіял Музея прыроды і экалогіі па вуліцы Казінца, 117, які знаходзіўся ў аператыўным кіраванні Нацыянальнага гістарычнага музея.

Ацэначны кошт будынка на 1 кастрычніка 2019 года — 813 182,89 рубля, або каля $400 тысяч. Філіял музея павінен быць перададзены тэлеканалу да 31 снежня 2019 года. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №817 ад 28 лістапада 2019 года за подпісам Сяргея Румаса.

Рэалізоўваць пастанову будуць Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.