Тэлеканал HBO выпусціў трэйлер фільма "Дом Цмока"

Тэлеканал HBO выпусціў трэйлер фільма "Дом Цмока"

Амерыканскі тэлеканал HBO выпусціў першы трэйлер серыяла "Дом Цмока" — гэта прыквэл папулярнага тэлесерыяла "Гульня тронаў". 

Прэм'ера новага серыяла запланаваная на 21 жніўня.

Асновай для "Дома Цмока" стала кніга Джорджа Марціна "Полымя і кроў". Здымкі прыквэла пачаліся ў красавіку 2021 года.

Падзеі ў новым серыяле адбываюцца на тым самым выдуманым кантыненце Вэстэросе, але прыкладна за 200 гадоў да "Гульні тронаў". Асноўная сююжэтная лінія — грамадзянская вайна паміж двума галінамі дома Таргарыенаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі