Тэлеканал “Белсат” можа закрыцца ў верасні гэтага года?

Спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” можа закрыцца ўжо ў верасні гэтага года, калі польскае Міністэрства замежных спраў не павялічыць фінансаванне. Пра гэта Еўрарадыё распавяла кіраўнік тэлеканала Агнешка Рамашэўская.

“Усё залежыць ад фінансавання, але мы спадзяемся, што закрыцця не будзе. Аднак калі высветліцца, што патрэбнага фінансавання няма, то магчымасць такая існуе”.

Пры гэтым спадарыня Рамашэўская адзначыла, што дагэтуль дакладная велічыня фінансавання тэлеканала невядомая.

“Мы склалі бюджэт на пэўную суму, і МЗС прапанаваў нам на 3 мільёны злотых менш, чым мы прасілі -- адпаведна 18 мільёнаў замест 21 мільёна злотых. Аднак нам вельмі складана працаваць за гэтыя 18 мільёнаў. У сувязі з гэтым мы праводзім перамовы далей. Некалькі дзён таму я асабіста размаўляла з міністрам Сікорскім. Сітуацыя выглядае такім чынам, што польскі ўрад дадасць грошай”.


Кіраўнік “Белсату” паведаміла таксама, што тэлеканал шукае магчымасці дадатковага фінансавання ў заходнееўрапейскіх краінах, а таксама ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі