Вы тут

Telegram забаніў прапагандысцкі канал "Жоўтыя злівы" ў мабільных праграмах

Telegram прыкрыў прапагандысцкі "Ералаш" / lenta.ru

Тэлеграм-канал "Жоўтыя злівы" больш не адкрываецца ў мабільных праграмах. Дэсктопная версія пакуль працуе.

"Канал недаступны на вашай прыладзе", паведамляе Telegram / Еўрарадыё

"Жоўтыя злівы" — адыёзны канал, які не саромеўся ў выразах, калі справа тычылася крытыкі прадстаўнікоў апазіцыі або звычайных беларусаў, якія супраць уладаў.

У тым ліку каналам распаўсюджваліся фэйкі і пакаянныя відэа на фоне дзвярэй ГУБАЗіКа з затрыманымі беларусамі.

Канал ГУБАЗіКа таксама заблакавалі ў Telegram. І гэта ўжо дзявяты раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.