Таваразварот Беларусі з ЕС сёлета зменшыўся на траціну

Паводле гэтай статыстыкі, адзначае БелаПАН, таваразварот з краінамі Еўрапейскага саюза за пяць месяцаў гэтага года зменшыўся на 30,6% і склаў 9 мільярдаў 101 мільён долараў. Летась за гэты перыяд таваразварот вырас на 41,2%.



Сёлета за студзень—травень экспарт паменшыўся на 49,1% (5 мільярдаў 400 тысяч долараў). А вось імпарт вырас на 24,3% (4 мільярды 100,6 мільёна долараў). Дадатнае сальда склала 899,8 мільёна долараў.



Дарэчы, экспарт тавараў у Расію склаў 6 мільярдаў 726,1 мільёна долараў ЗША. Гэта на 4,6% больш, чым за студзень—травень 2012 года. Імпарт з Расіі — 9 мільярдаў 421,7 мільёна (на 25,9% менш).



Фота — obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі