“Тарпеда-БелАЗ” упершыню ў гісторыі заваявала Кубак Беларусі па футболе

“Тарпеда-БелАЗ” упершыню ў гісторыі заваявала Кубак Беларусі па футболе

Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” упершыню ў гісторыі заваявала Кубак Беларусі па футболе. Фінальны матч турніру прайшоў 21 траўня ў Брэсце. Тарпедаўцы супрацьстаялі дзеючаму чэмпіёну краіны, барысаўскаму БАТЭ.

Цягам двух таймаў асноўнага часу каманды не змаглі адкрыць лік, нягледзячы на вялікую колькасць вострых момантаў з абодвух бакоў. Не вызначыўся пераможца і ў дадатковы час. Толькі серыя пенальці паставіла кропку ў спрэчцы за ганаровы трафей — тут перавага была 3:2 на карысць жодзінцаў. Паспяховымі ўдарамі па браме БАТЭ адзначыліся Віталь Квашук, Сяргей Шапавал, Дзяніс Трапашка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі