Танкі УСУ прарвалі галоўную лінію абароны расіян на Запарожжы — ISW

Бронетэхніка УСУ прасунулася на поўдзень ад расійскіх супрацьтанкавых равоў і так званых "зубоў дракона"

Бронетэхніка УСУ прасунулася на поўдзень ад расійскіх супрацьтанкавых равоў і так званых "зубоў дракона" / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія танкі і іншая бронетэхніка дзейнічаюць ужо на поўдзень ад апошняй лініі галоўнай абарончай мяжы расіян у Запарожскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў чарговай справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Аналітыкі інстытута спасылаюцца на геалакацыйныя кадры ад 21 верасня. На іх відаць, што бронетэхніка УСУ прасунулася на поўдзень ад расійскіх супрацьтанкавых равоў і так званых "зубоў дракона". Украінскія вайскоўцы напярэдадні вялі бой на захад ад Вербнага, гэта за 18 км на паўднёвы ўсход ад Арэхава.

Танки ВСУ прорвали главную линию обороны россиян на Запорожье – ISW
Карта баёў на поўдні Запарожскай вобласці / understandingwar.org

Пры гэтым, адзначаюць эксперты, пакуль "незразумела, ці ўтрымліваюць украінскія войскі гэтыя пазіцыі". Але ў любым выпадку "гэта першы назіраны выпадак, калі ўкраінскія войскі выкарыстоўваюць бронетэхніку за межамі расійскай трохслаёвай абароны". Гэта паказвае на тое, што ўкраінцы прарвалі першыя дзве лініі гэтага эшалона ў дастатковай ступені, каб прапусціць тэхніку праз пралом.

"Здольнасць Украіны падвесці бронетэхніку да самых магутных аб'ектаў расійскай абароны, і пераадолець іх, а таксама выкарыстоўваць гэтыя машыны паблізу падрыхтаваных расейскіх абарончых пазіцый з'яўляюцца важнымі прыкметамі прагрэсу ва ўкраінскім контрнаступленні", — гаворыцца ў справаздачы Інстытута.

Тым часам напярэдадні стала вядома, што ЗША даюць Украіне пакет дадатковай дапамогі на $325 мільёнаў. Пакет уключае дадатковыя боепрыпасы для СПА, "каб дапамагчы ўмацаваць супрацьпаветраную абарону Украіны супраць паветраных нападаў з боку Расіі цяпер і наступнай зімой, калі Расія, імаверна, адновіць свае атакі на крытычна важную інфраструктуру Украіны", адзначае CNN. Акрамя таго, будуць перададзеныя "артылерыйскія боепрыпасы і сродкі супрацьтанкавай барацьбы, а таксама касетныя боепрыпасы, якія яшчэ больш узмоцняць здольнасць Украіны працягваць контрнаступленне супраць расійскіх войскаў", кажа дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Цытаты прыводзіць УНІАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі