Талібы заявілі, што ўзялі пад кантроль мяцежную правінцыю Панджшэр

Панджшэр заставаўся апошняй непадкантрольнай талібам правінцыяй​ / Reuters
Панджшэр заставаўся апошняй непадкантрольнай талібам правінцыяй​ / Reuters

Радыкальны рух "Талібан" цалкам узяў пад кантроль паўночную афганскую правінцыю Панджшэр. Гэта была апошняя правінцыя, якая заставалася не пад кантролем талібаў.

"Апошні аплот, правінцыя Панджшэр, была цалкам захопленая",цытуе ТАСС прадстаўніка талібаў Забіхулу Муджахіда.

Са слоў Муджахіда, "некаторыя паўстанцы ў правінцыі пацярпелі паразу, а астатнія беглі".

Талібы ўжо паднялі свой сцяг над будынкам офіса губернатара Панджшэра, паведамляе афганскае агенцтва Asvaka.

Між тым сілы супраціву кажуць, што талібы паспяшаліся аб'яўляць аб кантролі над правінцыяй, супрацьстаянне працягваецца.

"Заява "Талібану" аб узяцці Панджшэра няправільная. Сілы Фронту прысутнічаюць на ўсіх стратэгічных пазіцыях па ўсёй даліне, каб працягваць барацьбу", —  гаворыцца ў паведамленні сіл супраціву ў Twitter.

У паведамленні таксама гаворыцца, што "барацьба супраць талібаў і іх партнёраў будзе працягвацца да таго часу, пакуль не перамогуць справядлівасць і свабода".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі