Таксоўка пад Віцебскам вылецела ў кювет, пасажыры шпіталізаваныя
![Таксоўка пад Віцебскам вылецела ў кювет, пасажыры шпіталізаваныя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viciebsk-31112-1.jpg.webp?itok=5veyQZNU)
Каля вёскі Копці ў Віцебскім раёне ў ДТЗ трапіла таксоўка. Інцыдэнт здарыўся 30 снежня, каля 13:30, піша sb.by.
21-гадовы кіроўца таксоўкі Peugeot 806 часткова выехаў на правую ўзбочыну, аўтамабіль занесла і выкінула ў кювет. Пры гэтым машына ўрэзалася ў дрэва і перакулілася.
Пры ДТЗ атрымалі траўмы 29-гадовы і 30-гадовы пасажыры таксоўкі. Яны былі шпіталізаваныя.
![Таксоўка пад Віцебскам вылецела ў кювет, пасажыры шпіталізаваныя](/sites/default/files/paragraphs/image/viciebsk-31112-2.jpg)
Аварыя ў Віцебскім раёне / УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама