Таксіст з Гродна, збіты ў жніўні АМАПам, уцёк у Літву

Таксіст з Гродна, збіты ў жніўні АМАПам, уцёк у Літву

Таксіст з Гродна, збіты ў жніўні 2020-га АМАПам, уцёк у Літву. У Беларусі Аляксею Лапе пагражала да трох гадоў зняволення, паведамляе hrodna.life.

У пачатку сакавіка Лапа павінен быў выступіць у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна з апошнім словам і чакаць рашэння суддзі. Аднак у суд ён не з'явіўся. Пракурор патрабаваў для таксіста тры гады калоніі.

У Літве гродзенец папрасіў палітычнага прытулку. “У мяне быў толькі адзін выбар — бегчы, — кажа мужчына. — Я з’яўляюся пацярпелым, а мне хочуць даць тры гады калоніі. Пасля таго, што адбываецца ў краіне, у мяне проста не было веры беларускаму правасуддзю".

Аляксею Лапе 31 год. Да затрымання 11 жніўня мінулага года ён працаваў таксістам. У той дзень мужчыну і яго сяброў затрымалі, збілі (пасля ў бальніцы зрабілі дзве аперацыі), але абвінавацілі ў... гвалце над сілавікамі. Суд разглядаў крымінальную справу чатыры месяцы.

Мяжу мужчына пераходзіў уначы. "Было страшна, — прызнаецца ён. — ...У выніку ўдалося пералезці плот і выйсці на літоўскую тэрыторыю. Праз некалькі хвілін да мяне пад'ехала машына літоўскіх памежнікаў...".

Таксіст з Гродна, збіты ў жніўні АМАПам, уцёк у Літву
Да збіцця і ў бальніцы / hrodna.life

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі