Вы тут

Таксіст у Маладзечне "за ногі выцягнуў з машыны" падатковага інспектара і з'ехаў

Інспектар спрабавала правесці "кантрольную закупку" паслугі / Ілюстрацыйнае фота abw.by​

Крымінальную справу за "гвалт у дачыненні да службовай асобы" распачалі ў Маладзечне супраць кіроўцы таксі, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні ўнутраных спраў.

Падатковы інспектар спрабавала правесці "кантрольную закупку" паслугі: выклікала таксі праз мабільную праграму, аплаціла гатоўкай, але не атрымала чэк. Акрамя таго, адзначылі ў міліцыі, аўтамабіль маркі Kia Rio, які прыбыў на выклік, "нічым не нагадваў таксі".

Калі інспектар прадставілася і прапанавала кіроўцу таксі і паразмаўляць у падатковай, кіроўца націснуў на газ, даехаў да найбліжэйшага аўтобуснага прыпынку і "сілай, схапіўшы жанчыну за ногі, выцягнуў яе з машыны", а затым уцёк у невядомым кірунку.

Інспектар патэлефанавала ў міліцыю. Асобу кіроўцы ўжо высветлілі, яму 45 гадоў, ён жыве ў Маладзечне. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.