"Такога вы не чулі": змрочны неафолк ад гурта "Кадмій"

Мінскаму трыа "Кадмій" няма і двух гадоў: яно ўзнікла акурат перад пачаткам пандэміі. У жніўні 20-га года музыкі выпусцілі першы ЕР "Горад", а потым пачалі граць канцэрты.

Змрочны неафолк — так вызначае для сябе тое, што грае "Кадмій", клавішнік і аранжыроўшчык гурта Цімур Рэйзіс. Аўтарка песень і фронтвумен Даша Кадамская мяркуе, што ўсё гэта — этна-электроніка. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" слухаем песні гурта, гаворым пра "Кадмій" і зацішша ў беларускай музыцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.