Вы тут

"Такога вы не чулі": Коэн, Стынг і сюрпрыз ад #radioquarantine

Удзельнікі #radioquarantine / Еўрарадыё

Музычная рубрыка "Такога вы не чулі" вяртаецца ў эфір пасля невялікай дэпрэсіі і абыякавасці да жыцця. Тым больш што і музыкі вырашылі не толькі граць у добразычлівых мінскіх дварах, але і вярнуцца да запісу песень. 

Прыклад падаюць удзельнікі праекта #radioquarantine — Іван Арцімовіч (Vuraj), Яўген Цярэнцьеў (Teleport) і большая частка гурта Vuraj. Сёння мы пачуем неверагоднай прыгажосці свежы кавер на "Hallelujah" Леанарда Коэна (у перакладзе Андрэя Хадановіча), "Shape of My Heart" Стынга (у перакладзе Мікіты Найдзёнава) і яшчэ адзін сюрпрыз.

Ад музыкаў: 

"Хочам выказаць салідарнасць і падтрымку палітвязням — Максіму Знаку, Машы Калеснікавай, Лявону Халатрану, Сяргею Ціханоўскаму, Віктару і Эдуарду Бабарыкам, Паўлу Севярынцу, Мікалаю Статкевічу — і ўсім, хто зараз незаконна знаходзіцца за кратам.  А яшчэ — спартоўцам, музыкам, мастакам, акторам, літаратарам і дзеячам культуры, медыкам, студэнтам, завадчанам і ўласна ўсім беларусам, якія змагаюцца за перамены.

І асобная падзяка ўсім журналістам, якія сумленна выконваюць сваю працу нягледзячы на перашкоды і жорсткі прэсінг".

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.