Таджыкістан просіць дапамогі АДКБ у ахове мяжы з Афганістанам

Афганскі вайсковец / BBC
Афганскі вайсковец / BBC

Каля 1500 вайскоўцаў Афганістана падчас узброеных сутыкненняў з талібамі перайшлі мяжу Таджыкістана за апошнія два тыдні, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на прадстаўніка Таджыкістана пры АДКБ Хасана Султонава.

Паводле слоў Султонава, 5 ліпеня талібы ўзялі пад поўны кантроль паветы Хахон, Шыкай, Нусай, Махімай, Шугнан і Султан Ішкашым афганскай правінцыі Бадахшан ІРА, якія маюць агульную мяжу з Таджыкістанам працягласцю 910 кіламетраў.

Пра зварот таджыкскага боку на сайце "Дамовы аб калектыўнай бяспецы" гаворыцца, што адным справіцца з гэтай задачай ўяўляецца складаным. 

У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан, які якраз старшынствуе ў арганізацыі ў 2021 годзе. У арганізацыі ёсць Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання. 6 ліпеня ў Таджыкістан прыляцеў начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў для ацэнкі сітуацыі на мяжы з Афганістанам. 

Сітуацыя ў Афганістане абвастрылася на фоне вываду з краіны вайсковага кантынгенту ЗША і краін NATO. У 2020 годзе ЗША і прадстаўнікі "Талібану" падпісалі ў Досе пагадненне аб міры. Яно прадугледжвае вывад замежных войск з Афганістана за 14 месяцаў, абмен палоннымі і пачатак дыялогу з уладамі краіны. Афганскія вайскоўцы цяпер кантралююць усю вайсковую інфраструктуру ў краіне, аднак, як сцвярджаюць талібы, часта здаюць яе без бою.

"Хуткі вывад сіл ЗША і НАТА аказаў дэмаралізуючае ўздзеянне на афганскія сілы бяспекі, —  гаворыць аглядальнік BBC ў Афганістане Давуд Азамі. — Праз тое, што талібы адначасова наступаюць на некалькіх франтах, урадавыя сілы адчуваюць, што ў іх няма магчымасцей і рэсурсаў для абароны сваіх пазіцый у шэрагу раёнаў краіны, асабліва пры адсутнасці падтрымкі з паветра з боку амерыканскіх вайскоўцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі