Таццяна Гуцу мяркуе падаць у суд на Віталя Шчэрбу
![Таццяна Гуцу мяркуе падаць у суд на Віталя Шчэрбу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gucu-1810.jpg.webp?itok=gOpPhg44)
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў спартыўнай гімнастыцы Таццяна Гуцу мяркуе падаць у суд на гімнаста Віталя Шчэрбу. Пра гэта ўкраінская спартоўка паведаміла ўкаментары tsn.ua.
Як паведамлялася раней, 41-гадовая Гуцу напісала ў Фэйсбуку, што ў 15 гадоў яна была згвалтаваная славутым беларускім спартоўцам Віталём Шчэрбам. Гэта, па яе словах, чула яе сяброўка па зборнай СССР.
У каментары журналістам Гуцу заявіла наступнае: "Не магу на дадзены момант размаўляць на гэтую тэму, таму што вяду зараз размову з адвакатам. Гэта вельмі сур'ёзная справа, гэта не абы-што. Гэта жудаснае гора. І трагедыя ў нашым спорце. Я буду пачынаць судовы працэс".
Разам з тым спартоўка адмовілася ўдакладняць, якія патрабаванні яна выставіць Шчэрбу.
Дарэчы, цяпер і Гуцу, і Шчэрба жывуць у ЗША.