Вы тут

Сыр з Беларусі ў Расію ўжо возяць легкавікамі, але ФСБ ставіць пасткі

Ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Супрацоўнікі ФСБ спынілі легкавік, які вёз з Беларусі 300 кг сыру. Аўтамабіль аб'ехаў пункты ўліку на мяжы з Расіяй, аднак яго заўважылі. Сілавікі перадалі груз "Рассельгаснагляду". Высветлілася, што затрыманы сыр — гэта прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў, якія часова трапілі ў "чорны спіс". Больш за тое, дакументаў, якія пацвярджалі б якасць і бяспеку прадукта, у кіроўцы не было. Яго чакае адміністрацыйная адказнасць. Што да сыру, то яго вярнулі ў Беларусь, інфармуе прэс-служба ўпраўлення "Рассельгаснагляду" па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.