Сёстры Міронцавы за жнівеньскія пратэсты асуджаны на 2 і 2,5 года калоніі

Сёстры Міронцавы за жнівеньскія пратэсты асуджаны на 2 і 2,5 года калоніі

Сёстры Анастасія і Вікторыя Міронцавы асуджаны на адпаведна 2 і 2,5 года калоніі агульнага рэжыму (столькі і запрасіла абвінавачванне) за ўдзел у пратэстах жніўня 2020-га, паведамляе spring96.org. Іх крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна Мінска. Дзяўчат прызналі вінаватымі ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у "гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў унутраных спраў". Вікторыю Міронцаву таксама прызналі вінаватай у "супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак". Па справе праходзілі пяць пацярпелых амапаўцаў.

"10 жніўня мы не хацелі наносіць ніякай шкоды АМАПу. Мы хацелі дапамагчы людзям",казала Вікторыя ў судзе.

Вікторыі Міронцавай 26 гадоў, яна — мастак-настаўнік, працавала бармэнам, Анастасіі Міронцавай 24 гады, яна — студэнтка 6-га курса Акадэміі мастацтваў.

Сёстры Міронцавы за жнівеньскія пратэсты асуджаны на 2 і 2,5 года калоніі
Амапаўцы ў судзе / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі