Вы тут

Сёння вызначаць сярэбранага і бронзавага прызёраў чэмпіянату Беларусі па футболе

Фота з архіву

Сёння адбудуцца матчы апошняга, 30 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Па іх выніках стануць вядомыя ўладальнікі сярэбраных і бронзавых медалёў,  а таксама другая каманда-няўдачнік, якая пакіне элітны дывізіён.

Галоўны прэтэндэнт на серабро — салігорскі “Шахцёр”. Сёння ён прыме ФК “Мінск” і ў выпадку перамогі атрымае другое месца.

Мінскае “Дынама”, якое займае трэцяе месца, згуляе са сталічным “Тарпеда”, а “Віцебск”, што знаходзіцца на 4-м радку і яшчэ мае шанец на прызавыя месцы, згуляе на выездзе з “Гомелем”.

Барысаўскі БАТЭ стаў чэмпіёнам датэрмінова і ў апошнім туры згуляе з жодзінскім “Тарпеда-БеаАЗ”.

Таксама застаецца нявызначанай яшчэ адна каманда, якая па выніках сезона апусціцца ў першую лігу. На сёння 15-ы радок займае сталічны “Прамень” — ён сёння згуляе са “Смалявічамі”, з якімі мае аднолькавую колькасць ачкоў, аднак “Смалявічы” на 14-м месцы.  У выпадку выйгрышу “Прамень” захавае месца ў вышэйшай лізе, а “Смалявічы” пойдуць у Д2.

Магілёўскі “Дняпро” знаходзіцца на 16-м месцы і ўжо не мае шансаў на захаванне прапіскі ў Д1. Сёння ён згуляе на выездзе з “Іслаччу”.

Сёння таксама згуляюць “Нёман” і брэсцкае “Дынама”, “Гарадзея” і “Слуцк”.