Сёння ва Украіне Дзень жалобы па ўсіх загінулых ад рук тэрарыстаў

15 студзеня ва Украіне Дзень жалобы па ўсіх загінулых ад рук тэрарыстаў. І найперш па 12 мірных жыхарах, якія загінулі падчас артылерыйскага абстрэлу баевікамі пасажырскага аўтобуса на блокпосце пад Валнавахай ў Данецкай вобласці. Рашэнне пра Дзень жалобы напярэдадні прыняў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Паводле яго слоў, увесь свет спачувае Украіне.

У Данецкай вобласці баевікі абстралялі рэйсавы аўтобус, загінулі 12 чалавек

Дарэчы, паводле апошніх дадзеных ААН, ахвярамі канфлікту ва Украіне сталі больш за 4700 мірных жыхароў, больш за 10 тысяч былі параненыя.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі