У Данецкай вобласці баевікі абстралялі рэйсавы аўтобус, загінулі 12 чалавек

У Данецкай вобласці Украіны ў раёне Валнавахі, якая кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі, баевікі абстралялі рэйсавы аўтобус. Адзін з артылерыйскіх снарадаў разарваўся каля аўтобуса, яго засыпалі аскепкі. У выніку 12 чалавек загінулі, 17 мірных жыхароў былі параненыя. Раненне атрымаў і 1 украінскі вайсковец.

Як інфармуе Еспресо.TV, стральба вялася з "Градаў" з тэрыторыі, якая кантралюецца прарасійскімі баевікамі. Агулам было здзейснена 6 стрэлаў. Трагедыя здарылася на блокпосце, дзе ўкраінскія вайскоўцы правяралі дакументы. У аўтобусе былі толькі мірныя жыхары.

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі