Сёння ў Мінску адкрываецца фестываль дзіцячага шведскага кіно

Сёння ў Мінску адкрываецца фестываль дзіцячага шведскага кіно, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вядомай казачніцы Астрыд Ліндгрэн. Шведская пісьменніца нарадзілася 14 лістапада 1907 года.
На працягу трох дзён у Цэнтральным кінатэатры будуць дэманстравацца тры фільмы: “Маленькі Нільс і Карлсан”, “Усе нашы дзеці з Булербю”, “Браты Львінае сэрца”. Усе фільмы будуць дэманстравацца па-беларуску з англійскімі субтытрамі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік шведскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску Стэфан Эрыксан.

“Насамрэч, фестываль пачаўся ўжо даўно. Гэтыя тры фільмы паказвалі ў Віцебску і Магілёве, а цяпер чарга дайшла і да Мінска. Фільм “Усе нашы дзеці з Булербю” пераклаў Лявон Баршчэўскі, ён, дарэчы, і кніжку калісьці перакладаў, Наста Лабада пераклала “Маленькі Нільс і Карлсан”, Алеся Ліцвіноўская пераклала “Браты Львінае сэрца”.


Стэфан Эрыксан нагадаў таксама, што нядаўна на беларускую мову Юрась Жалезка пераклаў дзіцячую кнігу “Малы і Карлсан з даху” Астрыд Ліндгрэн. Неўзабаве гэты вядомы па савецкіх мультфільмах твор з’явіцца ў кнігарнях. Упершыню па-беларуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі