Сёння ў Маскве пачаўся суд па позве Андрэя Мезіна

Сёння ў Маскоўскім судзе адбыліся першыя слуханні па “справе варатароў", якія адстойваюць права не лічыцца ў Расіі легіянерамі пры наяўнасці расійскага пашпарта. Суд адбываецца па позве галкіпера зборнай Беларусі да Федэрацыі хакея Расіі. Інтарэсы Андрэя Мезін прадстаўляў адзін з яго адвакатаў Сяргей Прыходзька. З боку адказчыка прысутнічаў генеральны дырэктар федэрацыі хакея Расіі Сяргей Аруцюнян.

Сённяшнія слуханні былі папярэднімі, таму наступнае пасяджэнне прызначана на 21 чэрвеня. Да гэтай даты юрысты Мезіна павінны прадаставіць копіі расійскага і беларускага пашпартоў варатара і некаторыя дадатковыя дакументы.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі