Сёння ў "калідоры смерці" у Беларусі знаходзіцца чатыры чалавекі

Сёння ў "калідоры смерці" у Беларусі знаходзіцца чатыры чалавекі

На сёння ў "калідоры смерці" у Беларусі знаходзіцца чатыры чалавекі. У кожнага з іх смяротны прысуд набыў моц, яны могуць быць расстраляныя ў любы момант. Па словах Сашы Кулаевай, кіраўніцы аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, на шляху мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі стаіць "нядобрая палітычная воля", якая на ўсіх узроўнях: ад абмеркавання праблемы ў грамадстве да вынясення канкрэтных судовых прысудаў.

"Для адмены смяротнага пакарання рэферэндум не патрабуецца. Яно можа быць адмененая рашэннем Аляксандра Лукашэнкі", — кажа праваабаронца.

5 кастрычніка ў Мінску праходзіць прэзентацыя даклада "Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах". Мерапрыемства дае старт тыдню супраць смяротнага пакарання, які пройдзе з 5 па 10 кастрычніка.

Сёлета тыдзень прысвечаны падвышэнню дасведчанасці грамадзянаў аб прымяненні смяротнага пакарання за злачынствы, звязаныя з тэрарыстычнай дзейнасцю. Слоган тыдня: "Пакаранне — гэта не выйсце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі