Сёння ў беларускіх школах праходзяць урачыстыя мерапрыемствы

31 жніўня ў шматлікіх школах Беларусі праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да пачатку новага навучальнага года.
Сёння ў школах адбудуцца сустрэчы бацькоў і вучняў з настаўнікамі. 1 верасня традыцыйна будзе праводзіцца Дзень ведаў, тэма якога сёлета — "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся".

Па звестках Мінадукацыі, у беларускія школы прыйдуць больш за 90 тысяч першакласнікаў, а агульная колькасць вучняў складзе каля 1 мільёна 156 тысяч чалавек.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі