Сёння традыцыйная акцыя апазіцыі на Дзяды — шэсце ў Курапаты

Сёння традыцыйная акцыя апазіцыі на Дзяды — шэсце ў Курапаты

Сёння ў Мінску адбудзецца традыцыйная акцыя апазіцыі на Дзяды — шэсце ў Курапаты. Такая акцыя праходзіць штогод і з’яўляецца нагодай ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якія пахаваныя ва ўрочышчы. Шэсце і мітынг ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.

Удзельнікі пачнуць збірацца ў 11.00 ля гадзіннікавага завода, насупраць парка Чалюскінцаў. Затым, у 12.00 шэсце рушыць у бок мікрараёна Зялёны Луг, праз які выйдзе да ўрочышча Курапаты. Там, у 15.00 распачнецца мітынг — удзельнікі ўсталююць новыя крыжы на месцы пахаванняў ахвяраў сталінізму, паставяць свечкі і памоляцца. Скончыцца акцыя ў 17.00.

4 лістапада КХП-БНФ зладзіць асобнае шэсце ў Лошыцкі яр, дзе таксама пахаваныя ахвяры рэпрэсіяў.

Сёлета акцыя ў Курапатах адбываецца на фоне працяглага канфлікту з уладальнікамі рэстарана “Паедзем паядзім”, якія ўлетку гэтага года адчынілі сваю ўстанову ля месца масавых пахаванняў. Ужо вядома, што сёння рэстаран зачынены “з тэхнічных прычынаў”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі