Сёння распачалося высоўванне кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў

З 20 ліпеня да 18 жніўня будзе адбывацца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Да гэтага часу ўжо адбылося фармаванне акруговых камісій. Згодна з заканадаўствам, вылучаць кандыдатаў на дэпутацкія мандаты маюць права палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў. Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусі, пасля дасягнення 21 года, што не мае судзімасці і стала пражывае на тэрыторыі краіны.

Па прагнозу старшыні Цэнтрвыбаркаму Рэспублікі Лідзіі Ярмошынай, на кожны дэпутацкі мандат будуць прэтэндаваць у сярэднім па 6 кандыдатаў.

Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання былі прызначаны ўказам прэзідэнта на 28 верасня гэтага года.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі