Сёння “Беларусь 2” пакажа ў жывым эфіры матч Азаранка — Стывенс
![Сёння “Беларусь 2” пакажа ў жывым эфіры матч Азаранка — Стывенс](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gettyimages-938929304.jpg.webp?itok=ogxCuVmz)
У чацвер, 29 сакавіка, тэлеканал “Беларусь 2” пакажа ў жывым эфіры матч Вікторыя Азаранка — Слоан Стывенс. Гэта будзе паўфінальны паядынак тэніснага турніру ў Маямі. Ён пачнецца ў 20:00, інфармуе "Прессбол".
Адзначым, што на сённяшні дзень Азаранка — 186-я ракетка свету, амерыканка — 12-я. “Многія думаюць, што тытул ужо блізкі, але я лічу, што шлях яшчэ далёкі, — кажа беларуская тэнісістка. — Да апошняга розыгрышу будзе нялёгка. Я хачу канцэнтравацца на кожным матчы і розыгрышы. Паглядзім, што адбудзецца ў выніку”.