Сёння адбудзецца прэм’ера радыёспектакля пра Янку Купалу

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё прадставіць прэм'еру радыёспектакля "Паэт і дзяўчына", прымеркаваную да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. 7 ліпеня слухачам будзе прадстаўлена першая частка пастаноўкі, другая — выйдзе ў эфір 14 ліпеня.

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, у аснову сюжэта лягла рэальная гісторыя кахання Янкі Купалы і Паўліны Мядзёлкі.

Аўтар сцэнара — пісьменнік і літаратуразнаўца Пётр Васючэнка. Гэта п'еса пра каханне, якое заўсёды было крыніцай натхнення паэтаў і дапамагала ствараць шэдэўры.

Ва ўспамінах галоўнай гераіні Паўліны Вікенцьеўны слухачы сустрэнуцца з вялікім паэтам, змогуць заглянуць у яго духоўны свет і адчуць яго перажыванні.

Музыку да радыёпастаноўкі напісаў народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі