Сёмы сезон “Гульні тронаў” скароцяць на тры серыі

Сёмы сезон “Гульні тронаў” скароцяць на тры серыі

Сёмы сезон “Гульні тронаў” стане карацейшым у параўнанні з папярэднімі: на канале HBO збіраюцца зменшыць колькасць эпізодаў на траціну. Рэжысёр Джэк Бендер пацвердзіў гэтую інфармацыю выданню Vanity Fair

Раней паведамлялася, што ў сёмым сезоне будзе сем эпізодаў, а восьмы, фінальны сезон абмяжуецца шасцю серыямі.

Серыял “Гульня тронаў” у жанры фэнтэзі выйшаў на экраны ў 2011 годзе і за гэты час атрымаў нямала прэстыжных узнагародаў. Фільм стаў настолькі папулярным, што пісьменнік Джордж Марцін, паводле раманаў якога здымаюць серыял, нават не паспел дапісаць шостую кнігу з гэтай сагі. Адпаведна, аматары хронік сямі каралеўстваў не ведаюць, што адбудзецца з героямі ў наступных сезонах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі