Сём вёсак Баранавіччыны засталіся без лазняў

Жыхары сямі вёсак Баранавіцкага раёна не маюць ніякай магчымасці прывесці сябе ў парадак пасля парцоўнага тыдня. Гаспадаркі — уладальніцы лазняў у Петкавічах, Задзвеі, Вольна, Зялёнай, Аўневічах, Забалоцці і Перхавічах павінны былі здаць іх у эксплуатацыю да 1 лістапада. Але не зрабілі гэтага.  Нягледзячы на тое, што рашэнне было прынятае яшчэ ў чэрвені у Перхавічах, напрыклад, рамонт яшчэ нават не пачаўся. У Петкавічах толькі робяць выгляд, што рамонт лазні ідзе: пачалі — і кінулі. У Задзвеі элементарнай магчымасці памыцца пазбаўленыя 156 чалавек. Агулма у раёне з 54 лазняў не працуюць 19. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі