Сёлетнія парламенцкія выбары будуць каштаваць каля 23 мільёнаў рублёў
![Сёлетнія парламенцкія выбары будуць каштаваць каля 23 мільёнаў рублёў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vybary-0608.jpg.webp?itok=TvS6VxCE)
Каля 23 мільёнаў рублёў плануецца выдаткаваць на сёлетнія парламенцкія выбары. Такую лічбу назвала старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, інфармуе БЕЛТА.
Па яе словах, гэта агульная сума і на выбары ў Палату прадстаўнікоў, і на выбары ў Савет Рэспублікі.
Чыноўніца дадала, што сёлета парламенцкія выбары будуць каштаваць на 1 мільён даражэй, чым у 2016 годзе. "Гэта звязана з ростам сярэдняй заработнай платы па краіне", — патлумачыла яна.
Нагадаем, што выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада.