Сёлета ў Беларусі найчасцей падраблялі долары і расійскія рублі

Сёлета ў Беларусі найчасцей падраблялі долары і расійскія рублі

У першым квартале 2016 года ў Беларусі найчасцей падраблялі долары і расійскія рублі, на трэцім месцы — еўра. Беларускія рублі падрабляліся рэдка, інфармуе прэс-служба Нацбанка нашай краіны. Адзначаецца, што сярод выяўленых падробак долары склалі 63,3%, расійскія рублі — крыху больш за 26%, еўра — 9,1%, беларускія рублі — 1,1%.

У студзені-сакавіку бягучага года выявілі 264 фальшывыя банкноты (47% — у Мінску), што на 3,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Больш сталі падрабляць долары (амаль на 13%, пераважна гэта 100-доларавыя купюры), расійскія рублі (на 6,2%), менш выяўлена падробленых еўра (больш за 31%) і беларускіх рублёў (40%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі