Сёлета ў Беларусі адбыліся тры заказныя забойствы

Тры заказныя забойствы адбылося ў Беларусі сёлета за студзень-жнівень. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў. Па словах пракурорскага работніка, якіе перадае БЕЛТА, нават гэтыя забойствы заказнымі назваць цяжка. У асноўным гэта такія выпадкі, калі жонка заказвае забойства свайго былога або цяперашняга мужа.

Кісялёў адзначыў, што большасць забойстваў у краіне, прыкладна 70%, адбываюцца на бытавой глебе. Акрамя таго, адзначаецца рост колькасці забойстваў, учыненых жанчынамі ў нецвярозым стане.

У асноўным забойствы ў Беларусі здзяйсняюцца з выкарыстаннем падручных сродкаў, такіх як нож, палка і інш. Калі і ўжываецца агнястрэльная зброя, то гэта ў асноўным незарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы, адзначыў пракурор. Лік забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў вышэй у сельскай мясцовасці, чым у буйных гарадах.

Нераскрытымі сёлета застаюцца 13 забойстваў. Агулам у Беларусі ў 2009 годзе былі распачатыя 409 крымінальных справаў, звязаных з забойствамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі