Сяржанта ў Барысаве асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Сяржанта ў Барысаве асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суд Барысаўскага раёна 18 траўня абвясціў прысуд па крымінальнай справе вайскоўца тэрміновай ваеннай службы вайсковай часці 39864, перадае БЕЛТА.

Сяржанта прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, учыненых з карыслівай ды іншай асабістай зацікаўленасці, што прычыніла істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Вайскоўца таксама прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады, звязаным з гвалтам.

Ён асуджаны на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Акрамя таго яго пазбавілі вайсковага звання "сяржант".

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі