Сяргей Лаўроў адмовіўся прыносіць прабачэнні за трагедыю з "Боінгам" MH17

Сяргей Лаўроў адмовіўся прыносіць прабачэнні за трагедыю з "Боінгам" MH17

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адмовіўся прасіць прабачэння за гібель малайзійскага "Боінга" рэйса MH17, перадае Бі-Бі-Сі.

Журналіст Бі-Бі-Сі Стывен Сакур спытаўся, ці не хоча Лаўроў прынесці прабачэнні пасля дакладу міжнароднай камісіі па авіякатастрофе "Боінга". Паводле высноваў следства, самалёт у ліпені 2014-га збілі з ракетнага комплексу "Бук", які прывезлі з Расіі, а потым вывезлі назад.

"Прынесці прабачэнні за што?" — спытаў Лаўроў у адказ. Ён заявіў, што Расія хоча дачакацца канчатковых вынікаў расследавання, бо яно яшчэ не завяршылася. Расійскі міністр дадаў, што ў расследаванні ёсць спіс са ста імёнаў, але яны пакуль нават не праходзяць у якасці падазраваных.

Таксама ён заявіў, што Расія апублікавала і перадала камісіі вялікую колькасць звестак наконт крушэння самалёта, але не атрымала адказу. А вось, маўляў, звесткі, атрыманыя ад Украіны і ЗША, камісія ўзяла пад увагу, але абнародаваныя яны не былі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі