Сяргей Касціцын адмовіўся ад кантракта з клубам "Салават Юлаеў" на $5 млн

Форвард нацыянальнай зборнай Беларусі і "Манрэаль Канадзіенс" Сяргей Касціцын не паставіў подпіс пад пагадненнем з уфімскім клубам "Салават Юлаеў". Апошні прапаноўваў 22-гадоваму хакеісту двухгадовы кантракт на агульную суму 5 мільёнаў долараў. Як паведамляе сайт sportsdaily.ru, Сяргей Касціцын тлумачыць сваё рашэнне пагрозай забароны на яго ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы ў складзе беларускай зборнай, калі б ён перайшоў у Кантынентальную хакейную лігу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі